«На працягу некаторага часу галоўнай тэмай сусьветнай эканомікі стала эканамічнае і «мяккае» супрацьстаяньне паміж ЗША і Кітаем», – цытуе Reuters справаздачу CEBR.
Дасьледнікі адзначылі, што Кітай адносна хутка абмежаваў уплыў пандэміі на эканоміку, атрымаўшы эканамічную перавагу.
Нягледзячы на Brexit, Вялікабрытанія будзе працягваць хутка расьці, часткова дзякуючы разьвіцьцю лічбавай эканомікі. Брытанская эканоміка ў даляравым выражэньні будзе на 23% больш, чым француская ў 2035 годзе, прагназуюць дасьледчыкі.
Японія застанецца трэцяй паводле велічыні эканомікай у сьвеце да пачатку 2030-х гадоў. Індыя стане шостай паводле велічыні эканомікай у сьвеце ў 2020 годзе, а ў 2025 годзе, прагназуюць эканамісты, яна апярэдзіць Вялікабрытанію і зойме пятае месца.