Цягам некалькіх тыдняў Каардынацыйная Рада зьбірала прапановы да Канцэпцыі нацыянальнага прымірэньня, якая «павінна спрыяць захаваньню дзеяздольнасьці прафэсійнага апарату дзяржаўнага кіраваньня».
Канцэпцыя аднаўленьня законнасьці нацыянальнага прымірэньня таксама мае на мэце стварэньне ўмоваў «для пераадоленьня расколу паміж грамадзтвам і асобамі, якія ў цяперашні час занятыя ў сыстэме дзяржаўнай улады і кіраваньня ды сэктару нацыянальнай бясьпекі і абароны».
Як паведамлялася ў тэлеграм-канале КР, прапановы і заўвагі павінны быць пададзеныя да 26 сьнежня.
Пазнаёміцца з праектам Канцэпцыі можна на сайце Каардынацыйнай Рады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сябра Каардынацыйнай рады Ксенія Луцкіна знаходзіцца пад вартай