Японія закрывае ўезд для замежнікаў на месяц праз мутаваны каранавірус

Фэст у Японіі падчас пандэміі, кастрычнік 2020

Японія забараняе ўезд з усіх замежных краін з 28 сьнежня да канца студзеня праз рызыку распаўсюджваньня мутаванага штаму каранавірусу.

Урад абвясьціў гэтае рашэньне ў суботу.

У той жа час грамадзянам Японіі і іншаземцам, якія пражываюць у Японіі, будзе дазволена вярнуцца ў краіну.

Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Барыс Джонсан абвясьціў аб увядзеньні лякдаўну для больш чым 16 мільёнаў чалавек у Англіі і адмове паслабленьня на Каляды з-за адкрыцьця новага штаму каранавірусу, які на 70% больш заразны, чым звычайны.

Розныя краіны сьвету адмянілі рэйсы з Брытаніі праз рызыку распаўсюджваньня новага штаму вірусу. Самалёты зь Беларусі ў Вялікабрытанію па-ранейшаму лётаюць два разы на тыдзень: па серадах і нядзелях.

У шэрагу іншых краін ужо быў знойдзены новы штам каранавірусу.