Мантра пра «зброю з Украіны» дакладна ўпісваецца ў палітыку Аляксандра Лукашэнкі па запалохваньні беларускага народу, заявіў сьпікер міністэрства замежных справаў Украіны Алег Ніколенка.
«Украіна катэгарычна адхіляе чарговыя інсынуацыі Аляксандра Лукашэнкі. Рыторыка аб зьнешнім умяшаньні, у прыватнасьці, мантра пра “зброю з Украіны”, выразна ўпісваецца ў палітыку Лукашэнкі па запалохваньні беларускага народу. Украіна не зьяўляецца ворагам Беларусі і асуджае тэрарызм у любых яго праявах», — сказаў Ніколенка.
Пра гэтую заяву прадстаўніка МЗС Украіны паведамляе Інтэрфакс.
Сёньня Лукашэнка заявіў, што затрыманая ў сьнежні група Мікалая Аўтуховіча рыхтавала тэракты па ўсёй краіне і завозіла «тонамі зброю цераз Украіну».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Везьлі тонамі зброю цераз Украіну». Лукашэнка пра затрыманьне «тэрарыстычнай групоўкі» Аўтуховіча