Якраз сёньня, 25 сьнежня меў скончыцца шасьцімесячны тэрмін папярэдняга знаходжаньня Лосіка пад сьледзтвам. Замест вызваленьня ён дачакаўся новых надуманых абвінавачаньняў, супраць чаго і пратэстуе.
«Блогер Ігар Лосік застаецца ў зьняволеньні і ізаляцыі за злачынства, якога ён не ўчыняў, — сказана ў лісьце, накіраваным на адрас беларускага МЗС. — Ніхто не заслугоўвае быць несправядліва зьняволеным, адарваным ад сваіх дзяцей, жонак, мужоў на такі доўгі час. Мы спадзяёмся, што гэты сьвяточна-сардэчны час запаліць іскру сумленьня, якое, мы ўпэўненыя, яшчэ існуе, і дазволіць перагледзець абгрунтаванасьць выстаўленых яму абвінавачаньняў, нягледзячы на іх відавочную бяздоказнасьць. Рашэньне абвясьціць галадоўку ёсьць надзвычайным заклікам аб дапамозе: вызваліце яго пакуль ня позна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьню Ігару Лосіку працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай да 25 сакавікаЗварот падпісалі эўрадэпутаты ад Чэхіі Маркета Грэгарава і Мікулаш Пэкса, дэпутат чэскага парлямэнту Францішак Копржыва (усе — Пірацкая партыя), а таксама колішняя сакратарка «Хартыі-77» і чэская амбудсмэнка Анна Шабатава. Аўтары таксама зьвяртаюць увагу на падобны лёс іншых несправядліва зьняволеных беларусаў і заклікаюць улады вярнуць іх у сем’і.
Палітыкі прапануюць чэскай грамадзкасьці пісаць допісы беларускім палітвязьням. Для тых, каго могуць стрымаць цяжкасьці з мовай ці пошукам дакладнага адрасу, яны прапануюць перасылаць свае допісы на спэцыяльна створаны электронны адрас Пірацкай партыі. У Фэйсбуку навіны акцыі публікуюцца пад хэштэгам #vánočnívýzva2020 (Калядны заклік 2020).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На галадоўку Ігара і Дар’і Лосікаў адрэагавала Анна Шабатава, вядомая чэская хартыстка і папярэдні амбудсмэн ЧэхііРаней мы паведамлялі, што Анна Шабатава ўзяла «шэфства» над Ігарам Лосікам. Эўрадэпутатка Маркета Грэгарава «адаптавала» зьняволеную беларускую студэнтку Касю Будзько, сяброўку Задзіночаньня беларускіх студэнтаў, і абяцае максымальна клапаціцца яе лёсам. Вось як палітык пракамэнтавала свой выбар: «У маёй краіне студэнты 31 год таму дапамаглі таму, каб мы жылі жыцьцём, якое цяпер маем. Кася Будзько, іншыя студэнты і беларусы імкнуцца зрабіць тое самае дзеля сваёй краіны і будучыні. Цалкам іх падтрымліваю і заклікаю беларускія ўлады Касю і іншых затрыманых неадкладна вызваліць».
З вуснаў чэшкі Маркеты Грэгаравай у Эўрапарлямэнце гучаць яркія звароты ў падтрымку беларусаў: