Савет Рэспублікі ў сваёй заяве ахарактарызаваў Акт як парушэньне Статуту ААН. Яго назвалі «грубым умяшаньнем ва ўнутраныя справы Беларусі».
Складальнікі мяркуюць, што «ў саміх Злучаных Штатах да гэтага часу не спыняюцца спрэчкі адносна вынікаў мінулых прэзыдэнцкіх выбараў». Словы ж чальцоў беларускага парлямэнту ў заяве назвалі «голасам праўды».
Закранулі ў тэксьце і саюз Беларусі з Расеяй.
«Выклікае зьдзіўленьне імкненьне амэрыканскіх сэнатараў перашкодзіць разьвіцьцю адносін Беларусі і Расеі [...] у той час, як у самім амэрыканскім грамадзтве раскол паглыбляецца».
«Акт аб дэмакратыі ў Беларусі» пашырыў паўнамоцтвы прэзыдэнта ЗША на ўвядзеньне новых санкцыяў у дачыненьні да Беларусі, у тым ліку ў сувязі «са спрэчнымі прэзыдэнцкімі выбарамі і наступнымі рэпрэсіямі з боку ўраду».
Акрамя таго, на працягу 120 дзён пасьля ўступленьня дакумэнту ў сілу дзяржсакратар ЗША па ўзгадненьні з кіраўніком нацыянальнай выведкі павінен накіраваць у адпаведныя камітэты Кангрэсу даклад «пра пагрозы, якія Расея ўяўляе для сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Распрацоўнік Акту аб дэмакратыі ў Беларусі пра Лукашэнку і ягонае атачэньне: «Мы ня спынімся, пакуль іх не пасадзяць за краты» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 24 гады санкцый і «адэкватны адказ» ад беларускіх уладаў. Гісторыя санкцый і іх наступстваў