Трамп памілаваў 26 асуджаных злачынцаў, у тым ліку двух сваіх былых памочнікаў

Дональд Трамп і Пол Манафорт, ліпень 2016 году

Сярод памілаваных Дональдам Трампам — некалькі вядомых амэрыканцаў, які былі цэнтральнымі фігурамі ў гучных расьсьледаваньнях, паведаміў «Голас Амэрыкі».

71-гадовы Пол Манафорт быў кіраўніком выбарчага штабу Трампа перад выбарамі 2016 году. Пазьней ён быў адным зь фігурантам расьсьледаваньня ФБР пра ўмяшаньне Расеі ў прэзыдэнцкія выбары.

Яго асудзілі за падатковыя і іншыя фінансавыя злачынствы і за ўдзел у змове супраць ЗША.

Зь пяці з паловай гадоў ён адседзеў прыкладна два і цяпер выйдзе на волю.

Паводле прэсавай службы Белага дому, Пол Манафорт «стаў адной з найбольш прыкметных ахвяраў, магчыма, самага маштабнага паляваньня на вядзьмарак у амэрыканскай гісторыі».

Роджэр Стоўн — малодшы

Таксама ў гэтай справе Трамп памілаваў 68-гадовага Роджэра Стоўна-малодшага, якога асудзілі на 3 гады і 4 месяцы паводле сямі артыкулаў, у тым ліку за маніпуляваньне сьведкамі і хлусьлівыя паказаньні. Раней яго называлі сябрам Дональда Трампа. Прэсавая служба Белага дому назвала яго чалавекам «з шматлікімі праблемамі з здароўем», зь якім «абышліся надта несправядліва», уключна з «патэнцыйнай палітычнай прадузятасьцю суду прысяжных».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн папярэдзіў, што кібэратакі «расейскіх хакераў» не застануцца без адказу
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп усумніўся ў датычнасьці Расеі да кібэратакі супраць ЗША