Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку COVID-19 на 25 сьнежня.
За дзень
- Выявілі 1893 новых хворых
- Памерлі 9 чалавек
- Паправіліся і выпісаліся 2395 пацыентаў
За ўвесь час
- 183 006 захварэлі
- 1367 памерлі
- 161 832 паправіліся і выпісаліся
Каля 500 чалавек знаходзяцца на апаратах штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Усяго ў шпіталях краіны з пнэўманіямі ляжыць каля 20 тысяч чалавек.
З статыстыкі Міністэрства здароўя вынікае, што каранавірус выявілі ў 4,7% аналізаў за ўвесь час (з амаль 3,9 млн).
Тым часам незалежная лябараторыя «Інвітра» знайшла антыцелы да каранавірусу ў 24% з 11 тысяч праведзеных тэстаў, паведаміў Інтэрфакс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: беларусам дазволяць выкарыстаць ня толькі расейскую вакцыну ад каранавірусу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Варыянт брытанскага каранавірусу: што мы ведаем пра яго