Да падключэньня на станцыі правялі 246 выпрабаванняў, у тым ліку рэжыму зьніжэньня нагрузкі турбагенэратара энэргаблёку з 500 МВт да нуля. Неўзабаве пасьля атрыманьня дазволу Дзяржатамнагляду пачнецца досьледна-прамысловая эксплюатацыя першага энэргаблёку, паведамілі ў Мінэнэрга.
На этапе досьледна-прамысловай эксплюатацыі прадугледжана пасьлядоўнае засваеньне магутнасьці рэактарнай устаноўкі (75% — 90% — 100% ад намінальнай) з правядзеньнем неабходных выпрабаваньняў, уключна з рэжымам скіду нагрузкі турбагенэратара да нуля.
У выпадку, калі першы пэрыяд скончыцца пасьпяхова, на станцыі правядуць комплекснае апрабаваньне энэргаблёку на намінальнай магутнасьці на працягу 15 дзён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнікі беларускай дыяспары ініцыявалі пэтыцыю ў структуры ЭЗ супраць БелАЭСІнцыдэнт на БелАЭС пасьля пуску з удзелам Лукашэнкі
10 лістапада на першым блёку БелАЭС паламалася электратэхнічнае вымяральнае абсталяваньне. Міністэрства энэргетыкі паведаміла пра паломку на першым энэргаблёку Беларускай АЭС, які ўрачыста адкрывалі 7 лістапада з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.
Паводле Tut.by, выбухнула некалькі трансфарматараў, прызначаных для вымярэньня напружаньня ў сілавых электрычных ланцугах, на адным з агрэгатаў, зьвязаных з генэратарам. Расьсьледаваньне, аднаўленьне схемы выдачы магутнасьці і паўторная наладка занялі шмат часу. Да вытворцы трансфарматараў прад’явілі гарантыйныя прэтэнзіі.
Пры заканчэньні гідравыпрабаваньняў на АЭС адбылося буйное надзвычайнае здарэньне. З прычыны неадкрытага кляпана пры адпампоўцы вадкасьці ў канцы выпрабаваньняў быў пашкоджаны танкер сыстэмы аварыйнага ахаладжэньня першага рэактара, напісаў пра іншы інцыдэнт на станцыі партал ecohome-ngo.ny, публікуючы заяву Беларускай антыядзернай кампаніі, якая супрацоўнічае ў пытаньнях бясьпекі БелАЭС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Шуміха вакол рабочай сытуацыі». Мінэнэрга Беларусі адказала на абвінавачаньні Літвы пра «небясьпечную АЭС» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапейскія экспэрты ў ядзернай бясьпецы адмянілі візыт на Беларускую АЭС