Пра гэта інфармуе страйкам «Беларуськалія», які публікуе ягоную заяву.
Страйкуюць 107 чалавек, і далучаюцца новыя
Паводле зьвестак страйкаму «Беларуськалію», на сёньня ў забастоўцы бяруць удзел больш за 100 работнікаў прадпрыемства. Таксама да шахтароў далучыліся 10 супрацаўнікаў іншых прадпрыемстваў Салігорску. Амаль штодня новыя людзі прыносяць заявы аб далучэньні да страйку ў офіс Незалежнага прафсаюзу гарнякоў, расказаў раней Свабодзе адзін зь лідэраў страйку Юры Корзун.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не расчараваны, бо на іх і не спадзяваўся». Як страйкамаўцы «Белкалію» рэагуюць на санкцыі ЭЗ да кіраўніцтва БеларусіЯкую дапамогу атрымліваюць страйкоўцы?
Юры Корзун згадаў пра дапамогу ад фонду Ву_Нelp, які папаўняецца ў асноўным дзякуючы беларусаў, якія жывуць і працуюць за мяжой. Але наколькі хопіць гэтай дапамогі, кажа Юры Корзун, ніхто ня ведае. Усіх навічкоў папярэджваюць, што гарантыяў фінансавай дапамогі на час страйку ніхто не дае. Але гэта не спыняе пратэстоўцаў.
«Пакуль хтосьці атрымлівае фінансавую дапамогу, хтосьці трымаецца за свае сродкі. Вось як я, які адпрацаваў на „Беларуськаліі“ 20 гадоў і маю ашчаджэньні. Для ўсіх ёсьць прадуктовыя наборы, іх можна атрымаць раз на два тыдні, гэта таксама вельмі дапамагае. Але наколькі хопіць рэсурсаў у тых, хто дапамагае страйкамаўцам, — мы ня ведаем і шчыра пра гэта гаворым. І ўсё ж людзей гэта не спыняе: хто вырашыў страйкаваць, не адступае», — сказаў Юры Корзун.