Урад Расеі ўхваліў праект пагадненьня аб крэдыце Беларусі ў 2020–2021 гадах у аб'ёме 1 млрд. даляраў.
Аб гэтым гаворыцца ў распараджэньні, якое падпісаў прэмʼер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін, паведамляе ТАСС.
Расія прадставіць Беларусі крэдыт некалькімі траншамі.
У верасьні прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін абвясьціў падчас візыту Аляксандра Лукашэнкі, што Расея дасьць Беларусі «ў гэты складаны момант дзяржаўны крэдыт $1,5 млрд».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У сувязі з заходнімі санкцыямі Беларусь просіць Эўразійскі банк разьвіцьця павялічыць крэдытаваньне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь уступіла ў працяглы крызіс, сытуацыя як у канцы 80-х у СССР, — эканаміст Раманчук