У камэнтары для БелаПАН Дар’я Лосік сказала, што адчувае сябе здавальняюча. Пра стан мужа, які галадае шосты дзень, спадзяецца даведацца найбліжэйшым часам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён частка мяне». Дар’я Лосік пра бестэрміновую галадоўку пратэсту разам з мужам-палітвязьнем15 сьнежня стала вядома, што Ігару Лосіку, які знаходзіцца пад вартай ад 25 чэрвеня, прад’яўлена новае абвінавачваньне. Цяпер ён ня толькі фігурант справы на падставе ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак), але і арт. 13, ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках). Санкцыя апошняга прадугледжвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі ад 3 да 8 гадоў.
25 сьнежня заканчваўся гранічны тэрмін утрыманьня палітзьняволенага па папярэднім абвінавачваньні, таму, на думку праваабаронцаў, сьледзтва не прыдумала нічога лепшага, як пакінуць яго пад вартай паводле новай справы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На галадоўку Ігара і Дар’і Лосікаў адрэагавала Анна Шабатава, вядомая чэская хартыстка і папярэдні амбудсмэн ЧэхііБлогер віны не прызнаў і адказаў на новае абвінавачваньне бестэрміновай галадоўкай да зьняцьця ўсіх абвінавачваньняў ці зьмены меры стрыманьня. Свой крымінальны перасьлед Ігар Лосік лічыць палітычна матываваным. У гэты ж дзень пра пачатак галадоўку абвясьціла і яго жонка.
«Абвінавачваньне майму мужу вынесенае проста абсурднае. Нібыта ён рыхтаваў масавыя беспарадкі. Дзе, знаходзячыся ў Баранавічах? Седзячы з дачкой дома? Гэта проста зьдзек. Я нават уявіць не магу, што адбываецца ў іх у галовах, калі яны такое кажуць», — заявіла Дар'я Лосік агенцтву БелаПАН.