Як паведамляе агенцтва Reuters, дзеяньні хакераў закранулі шэраг дзяржаўных установаў ЗША і патэнцыйна маглі стварыць праблемы тысячам амэрыканскіх прыватных кампаніяў.
«Гэта ня толькі санкцыі. Гэта крокі і рэчы, якія мы можам зрабіць, каб пагоршыць здольнасьць замежных суб’ектаў займацца такімі атакамі», — сказаў Клайн у эфіры тэлеканалу CBS.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: New York Times: Расейскія хакеры ўчынілі кібэратакі на Пэнтагон і ядзерныя лябараторыі ЗШАСярод магчымых варыянтаў цяпер абмяркоўваюцца фінансавыя санкцыі супраць Масквы, але таксама атакі ў адказ на расейскую інфраструктуру, паведамляе Reuters са спасылкай на свае «дасьведчаныя крыніцы».
Крэмль адпрэчвае сваю ролю ў хакерскіх атаках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўны сакратар ЗША заявіў пра ролю Расеі ў маштабнай кібэратацы на амэрыканскія ведамствыБайдэн, які заступіць на пасаду 20 студзеня, верагодна, будзе мець падтрымку абедзьвюх галоўных палітычных партый ЗША, каб арганізаваць жорсткія дзеяньні ў адказ на хакерскія напады. Пра гэта сьведчаць заявы ў нядзелю двух уплывовых сэнатараў.
Рэспубліканец Міт Ромні ў эфіры тэлеканалу NBC назваў дзеяньні хакераў «уварваньнем» і заявіў, што яны «надзвычай нашкодзілі» Злучаным Штатам.
«Гэта вымагае адказу, — сказаў ён. — Гэта нешта, чым трэба заняцца як мага хутчэй».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп усумніўся ў датычнасьці Расеі да кібэратакі супраць ЗШАСэнатар ад Дэмакратычнай партыі Марк Ўорнэр, заявіў тэлеканалу ABC, што, магчыма, хакерская апэрацыя супраць ЗША дагэтуль працягваецца і што яе поўны маштаб дагэтуль ня вызначаны.
Ўорнэр не ўжываў тэрміну Ромні пра «ўварваньне», але падтрымаў ягоны заклік пра дзеяньні ў адказ.
«Гэта шэрая зона паміж шпіянажам і нападам», — цытуе Ўорнэра Reuters. Паводле яго, Вашынгтон мусіць ясна даць зразумець сваім праціўнікам, што такія дзеньні выклічуць «удар у адказ».