На бульвары Касманаўтаў у цэнтральнай частцы горада прыблізна 30 чалавек з бел-чырвона-белымі сьцягамі сталі ў ланцуг салідарнасьці. У мікрараёне Ўсход каля 50 чалавек з бел-чырвона-белымі сьцягамі прайшлі па вуліцы Маладагвардзейскай. Удзельнікі скандавалі «Жыве Беларусь!», «Верым, можам, пераможам!».
«Зьвестак пра затрыманьні ўдзельнікаў гэтых акцый пакуль няма», — паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк.
Згодна з інфармацыяй праваабарончага цэнтра «Вясна», аднаго чалавека затрымалі на вуліцы Гогаля ў цэнтры Берасьця.
«Вясна» зафіксавала звыш 140 затрыманых падчас акцый пратэсту ў Менску, Барысаве, Віцебску, Горадні, Наваполацку, Салігорску, Сьмілавічах, Радашковічах. У менскай міліцыя заявілі пра каля сотні затрыманых у сталіцы.
Прыхільнікі перамен цягам 134 дзён працягваюць патрабаваць адстаўкі Лукашэнкі і правядзеньня новых сумленных выбараў, вызваленьня палітвязьняў, а таксама адказнасьці за зьбіваньне і катаваньне мірных дэманстрантаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Марш народнага трыбуналу». Што адбываецца ў Беларусі на 134-ы дзень пратэстаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На «Маршы народнага трыбуналу» затрымалі больш за 140 чалавек