Тата дзьвюх дачок, 6 і 8 гадоў, пабываў зь дзецьмі ў міліцыі і быў адпушчаны ў той жа вечар. Жонкі яшчэ двух затрыманых дагэтуль ня ведаюць, дзе іхныя мужы, піша rebenok.by.
19 сьнежня жыльцы зрабілі сьвята для дзяцей — кірмаш з конкурсамі. Увечары, як расказваюць мясцовыя, прыехалі амапаўцы з заданьнем «забраць трох мужчын». Адным зь іх аказаўся муж Ірыны. У сям’і трое дзяцей, тата выйшаў з 9-месячным дзіцем на прагулку. Праз гадзіну затэлефанавала суседка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як АМАП затрымліваў людзей у мікрараёне Лебядзіны ў Менску«Сказала, што майго мужа затрымалі, а дзіця зараз прывязуць. Мяне, вядома, шакавала сытуацыя. Не магла нават уявіць, што тата, які пайшоў з вазком, можа не вярнуцца, а дзіця прывязе чужы чалавек!», — так апісвае яна свае эмоцыі.
Відавочцы кажуць, што жыхарам далі выбар: альбо забіраем трох мужчын, альбо затрымліваем усіх. Аднаму мужчыну дзяцей не было куды падзець, і ён зьехаў з дочкамі. Пазьней яго адпусьцілі, паабяцаўшы выклікаць у суд. Дзе двое іншых, пакуль невядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хадзілі, нюхалі каністры». Пад Горадняй затрымалі ў «справе Аўтуховіча» пэнсіянэрку з інваліднасьцюПрэс-служба МУС пакуль не пракамэнтавала здарэньне ў мікрараёне Лебядзіны: у якіх выпадках на прагулках зь дзецьмі бацькоў могуць затрымаць.