Вядома пра затрыманьні ў Барысаве, Гомлі, Горадні, Менску і Салігорску.
У Менску сёньня затрымалі больш за 100 чалавек, паведамілі ў ГУУС гораду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як у Беларусі прайшлі дваровыя маршы 20 сьнежня. ГалоўнаеПраваабарончы цэнтар «Вясна» па стане на 20.00 налічыў больш за 140 прозьвішчаў затрыманых па Беларусі.
Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», у Салігорску сярод іншых затрымалі сустаршыню страйкаму «Беларуськалію» Анатоля Бокуна.
У Горадні сёньня затрымалі журналістку БелаПАН Марысю Харэвіч і журналістку «Нашага слова» Алену Кавальчук. Перад затрыманьнем Харэвіч паведаміла, што ў памяшканьне, дзе працавалі журналісткі, ламіліся «людзі ў цывільным». Пасьля праверкі дакумэнтаў журналістак адпусьцілі.
У менскай міліцыі пацьвердзілі факты затрыманьняў удзельнікаў акцый пратэсту.