Ад заўтра для беларусаў закрытыя наземныя межы. На сайце памежнага камітэту зьявіўся рэсурс для тых, каго гэта ня тычыцца

Беларуска-польская мяжа, памежны пераход Брузгі — Кузьніца 30 кастрычніка.

Памежнікі тлумачаць, якія абмежаваньні дзейнічаюць у сувязі з пандэміяй COVID-19.

«Ва ўмовах COVID-19 Рэспублікай Беларусь уведзены шэраг абмежаваньняў для грамадзян Беларусі і іншаземцаў адносна перасячэньня дзяржаўнай мяжы.

З мэтай тлумачэньня правілаў, якія набываюць моц з 21 сьнежня, для асоб, якія маюць неабходнасьць у перасячэньні беларускай мяжы, мы стварылі новы рэсурс на інтэрнэт-партале Дзяржаўнага памежнага камітэту», – гаворыцца ў паведамленьні ведамства ў Telegram.

Спасылка на рэсурс тут.

З 21 сьнежня беларусам закрыты выезд за мяжу, апрача пэўных катэгорый грамадзян. Гэта ня тычыцца пасажыраў самалётаў, людзей якія маюць віды на жыхарства за мяжой і працоўныя дамовы з замежнымі кампаніямі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Забарона на выезд з каранавірусам ніяк не зьвязаная», — палітоляг Дзьмітры Балкунец
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навошта Лукашэнка перакрывае межы?