Сваімі вершамі дзеліліся паэткі Марыя Бадзей, Вольга Маркітантава, Марыя Мартысевіч, Ганна Отчык і Тацяна Сьветашова.
«Мы пагаворым сёньня пра тое, што баліць нам усім, і крыху ўспомнім пра тое, што такое мірны час, — на мове паэзіі», — адзначае арганізатар імпрэзы Беларускі ПЭН-цэнтр.
У першым паэтычным онлайнмаршы бралі ўдзел паэткі Крысьціна Бандурына, Дар'я Бялькевіч, Ганна Комар, Наста Кудасава, Вальжына Морт, Юля Цімафеева.
З канца жніўня жанчыны ладзяць акцыі пратэсту на вуліцах Менску і іншых гарадоў Беларусі, яны праводзілі шматтысячныя маршы па суботах, ланцугі салідарнасьці, прагулкі з парасонамі, «дэмаршы». Пазьней АМАП пачаў разганяць жаночыя акцыі, арыштоўваць іх удзельніц.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія паэткі праводзяць «жаночы паэтычны онлайн-марш». ВІДЭА