Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Anadolu паведаміла, што ў суботу дзевяць чалавек загінулі ў выніку пажару ў аддзяленьні інтэнсіўнай тэрапіі, дзе ляжалі пацыенты з COVID-19, на поўдні Турцыі.
Прычына загараньня — выбух кіслароднага апарата.
Паводле афіцыйных урадавых зьвестак, з прычыны пандэміі каранавірусу занятыя амаль 74% усіх ложкаў у аддзяленьнях інтэнсіўнай тэрапіі ў краіне.
У пятніцу ў Турцыі зарэгістравана 246 сьмерцяў ад COVID-19 і 26 410 новых выпадкаў заражэньня. Агульная колькасьць інфікаваных хутка перавысіць 2 мільёны.
Турцыя з 83 мільёнамі насельніцтва нядаўна зноў увяла пэўныя абмежаваньні для стрыманьня эпідэміі, уключна з карантынам у выходныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 1931 захварэў, 8 памерлі. Афіцыйная статыстыка COVID-19 за дзень