Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо заявіў, што Расея мае дачыненьне да маштабнай кібэратакі на амэрыканскія ведамствы і кампаніі, якая працягвалася зь вясны 2020 году.
Мэтамі хакерскай атакі былі
- міністэрства фінансаў,
- нацыянальная ўправа тэлекамунікацыі ды інфармацыі,
- больш за 40 урадавых агенцтваў, аналітычных цэнтраў, няўрадавых арганізацыяў, IT-кампаній, у тым ліку Microsoft.
Паводле Пампэо, хакеры намагаліся ўбудаваць шкодны код ва ўрадавыя сыстэмы ЗША.
У інтэрвію, апублікаваным на сайце Дзяржаўнага дэпартамэнту, Пампэо таксама сказаў, што Ўладзімір Пуцін застаецца рэальнай небясьпекай для тых, хто любіць свабоду. А Расея ўваходзіць у сьпіс тых, хто хоча падарваць лад жыцьця ЗША, рэспубліканскі парадак краіны і базавыя дэмакратычныя прынцыпы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: New York Times: Расейскія хакеры ўчынілі кібэратакі на Пэнтагон і ядзерныя лябараторыі ЗША