Аляксандр Лукашэнка падоўжыў восеньскі прызыў у войска да 1 студзеня 2021 году. Адпаведны ўказ, які карэктуе ўказ ад 3 жніўня «Аб звальненьні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзэрве», падпісаны 18 сьнежня.
«Гэта дазволіць з улікам неспрыяльнай санітарна-эпідэміялягічнай сытуацыі забясьпечыць Узброеныя сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраваньні асабовым складам з ліку новага папаўненьня ў межах колькасьці, усталяванай раней указам № 297», — паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.
Прызыў у войска пачаўся ў жніўні і павінен быў завяршыцца 30 лістапада.