Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнамі Айчыны Качанаву і Мясьніковіча

Палац незалежнасьці, Менск

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб уганараваньні дзяржаўнымі ўзнагародамі 78 прадстаўнікоў розных сфэраў дзейнасьці. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на яго прэсавую службу

Ордэнам Айчыны ІІ ступені ўзнагароджаны старшыня калегіі Эўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясьніковіч. Матывацыя — «За шматгадовую плённую працу ў дзяржаўных органах, значны асабісты ўклад у разьвіцьцё інтэграцыйных працэсаў на эўразійскай прасторы, пасьлядоўнае адстойваньне інтарэсаў Беларусі і рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі».

Міхаіл Мясьніковіч

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Шэрыя кардыналы» Лукашэнкі. Хто найбольш дапамагаў беларускаму кіраўніку

Старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава атрымала ордэн Айчыны III ступені «за плённую дзяржаўную і грамадзкую дзейнасьць, значны асабісты ўнёсак у разьвіцьцё заканадаўства, парлямэнтарызму і міжпарлямэнцкага супрацоўніцтва».

Натальля Качанава

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Натальля Качанава як жывы вобраз чалавека таталітарнай эпохі