«У рамках праведзенага разбору вызначыць месца знаходжаньня Вашага бел-чырвона-белага сьцяга не прадставілася магчымым». Пры аглядзе памяшканьня Партызанскага РУУС, дзе знаходзіцца арыштаваная маёмасьць, якіх-небудзь тканін бел-чырвона-белага колеру выяўлена не было».
Таксама ў адказе міліцыянты нагадваюць, што Багінская парушае закон, выходзячы на пратэст зь бел-чырвона-белым сьцягам. Адказ напісаны па-беларуску. Вось як гэта гучыць у арыгінале:
«Вашыя самотныя вулічныя шэсьці з бел-чырвонай-белай тканінай на кіёчках не санкцыянаваныя ва ўстаноўленым парадку ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце».
У Ніны Багінскай ужо ня раз вырывалі і забіралі бел-чырвона-белыя сьцягі, зь якімі яна выходзіць на пратэсты. Аляксандар Лукашэнка сказаў, што аддаў загад не чапаць Багінскую. Бо яна, зь яго словаў, была ў службе бясьпекі Зянона Пазьняка. Але гэта не адпавядае рэчаіснасьці.
Ніне Багінскай за гады пратэстаў выпісалі больш за 16 тысяч даляраў штрафаў, якія яна прынцыпова адмаўляецца плаціць. За гэта ў яе апісалі два лецішчы і штомесяц забіраюць палову пэнсіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чалавек Свабоды» Ніна Багінская: «Веру ў зьмену ўлады летам» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі народ, Ціханоўскія, дактары ды іншыя Героі 2020 году