Тэатразнаўца і выкладчык БДАМ Аляксей Стрэльнікаў яшчэ 19 лістапада заявіў кіраўніцтву пра далучэньне да страйку. Яму не спадабалася, як адміністрацыя рэагуе на сытуацыю ў краіне і размаўляе са сваімі студэнтамі і выкладчыкамі. Напярэдадні Стрэльнікаў прачытаў загад пра сваё звальненьне. Прычына — прагулы.
«Я прыйшоў у Акадэмію ў 2013 годзе і хацеў, каб мае веды былі на карысьць студэнтам і выпускнікам. Я па-ранейшаму ўпэўнены, што ў нас усіх ёсьць будучыня, а ў тых, хто сутаргава займаецца рэпрэсіямі, яе няма».
Таксама бяз працы засталася і супрацоўніца Цэнтру экспэрымэнтальнай рэжысуры пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Натальля Ляванава. Раней яна далучылася да агульнанацыянальнага страйку. Яна паведаміла, што «ня бачыць магчымым» ствараць нешта новае для сябе і іншых, пакуль знаходзіцца ў гэтай структуры. Ляванава напісала , што на гэты момант варыянтаў новай працы ня мае.
Адлічэньні студэнтаў і звальненьні выкладчыкаў таксама былі ў БНТУ, МДЛУ і іншых навучальных установах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Актрысу, якая грала ў фільме «Янка Купала», аштрафавалі за нядзельны марш ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-дацэнтка МДЛУ Дуліна пра турму, Лукашэнку і АМАП