Як вынікае з дакумэнту, апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, ведамствы маюць супрацоўнічаць у пытаньнях аховы грамадзкага парадку, важных дзяржаўных аб’ектаў і спэцыяльных грузаў, барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам, кантролю ў галіне абарачэньня зброі, бясьпекі аб’ектаў паліўна-энэргетычнага комплексу, аховы рэжымных аб’ектаў, сілавой падтрымкі ў супрацьдзеяньні злачыннасьці ды іншых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: «І вы мяне пачынаеце крытыкаваць, што я з аўтаматам бегаю і гатовы страляць ва ўласны народ?»Ёсьць пункт, у адпаведнасьці зь якім можна адмовіцца ад такой супрацы. Гэта магчыма, калі адзін з бакоў лічыць, што выкананьне запыту нанясе шкоду сувэрэнітэту, бясьпецы, грамадзкаму парадку або іншым інтарэсам дзяржавы, супярэчыць заканадаўству або міжнародным абавязаньням.
Працоўная мова падчас ажыцьцяўленьня супрацоўніцтва, — расейская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэс-сакратар Пуціна пракамэнтаваў падрыхтоўку расейскага «рэзэрву праваахоўнікаў» для ЛукашэнкіСёлета ў канцы жніўня, калі беларусы адказалі масавымі мірнымі акцыямі на сфальсыфікаваныя выбары, прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што на просьбу ягонага калегі Аляксандра Лукашэнкі сфармаваная рэзэрва з супрацоўнікаў праваахоўных органаў для дапамогі Беларусі.
Ён запэўніў, што расейскія падразьдзяленьні ня будуць выкарыстаны да таго часу, пакуль сытуацыя не пачне выходзіць з-пад кантролю. Пазьней было заяўлена, што сілавая рэзэрва адведзеная ад межаў Беларусі.