Уганараваны баец кажа, што зрабіў неабдуманы крок, падтрымаўшы ўладу, якая зьдзекуецца з уласнага народу. Пра гэта ён заявіў у допісе на Facebook са словамі: «Я на баку народу Беларусі!»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чорны Валет»: Перастаць саромецца і загаварыць па-беларуску«Хачу пракамэнтаваць сытуацыю з падпісаным лістом, бо ўсьвядоміў, што ўчыніў неабдуманы крок. Я супраць падзелу спартовай супольнасьці паводле палітычных матываў.
Пры гэтым паважаю тых, хто выступіў супраць хлусьні і гвалту, бо несумленная гульня несумяшчальныя з алімпійскімі прынцыпамі.
На жаль, усё гэта працягваецца проста цяпер у нашай краіне, і гэтаму павінен быць пакладзены канец. Я цьвёрда вырашыў адклікаць свой подпіс і застацца сумленным перад сабою», — адзначыў Зьміцер Валент.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спартовы лад жыцьця дапамог майму дзеду ўратавацца ад каранавірусу», — тайбаксэр Дзьмітры ВалентПадчас акцыяў пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў былі затрыманыя і асуджаныя многія байцы, у тым ліку чэмпіёны сьвету ў тайбоксе і кікбоксінгу Юры Булат, Іван Ганін ды іншыя.