Старшыня фонду, трохразовая алімпійская прызэрка Аляксандра Герасіменя, выканаўчы дырэктар Аляксандар Апейкін, кіраўнік міжнароднага дэпартамэнту Анатоль Котаў і прызэрка чэмпіянату Эўропы ў баскетболе Алена Леўчанка расказалі, якія крокі ўжо зробленыя ў кампаніі байкоту беларускай часткі хакейнага чэмпіянату сьвету, заплянаванага на 2021 год у Рызе і Менску.
У афіцыйнай заяве Беларускага фонду спартовай салідарнасьці адзначаецца, што Міжнародная фэдэрацыя хакею на чале са швайцарскім функцыянэрам Рэнэ Фазэлем цьвёрдая ў намеры правесьці чэмпіянат сьвету у Менску, што супярэчыць апошнім рэкамэндацыям Міжнароднага алімпійскага камітэту наконт арганізацыі спартовых спаборніцтваў у Беларусі.
«Адна з рэкамэндацый МАК — выключыць Беларусь з сыстэмы міжнародных спаборніцтваў. Таму пазыцыя Рэнэ Фазэля, які працягвае весьці перамовы зь нелегітымным кіраўніцтвам краіны, дзіўная. Прынамсі яна засмучае, бо цалкам супярэчыць агульнай пазыцыі. Чэмпіянат сьвету ў такіх умовах немагчымы ў прынцыпе», — адзначыла кіраўніца фонду Аляксандра Герасіменя.
Падчас прэсавай канфэрэнцыі было заяўлена, што прыйшлі вынікі фанаскапічнай экспэртызы, якая пацьвярджае: старшыня Фэдэрацыі хакею Беларусі, сябра выканкаму Нацыянальнага алімпійскага камітэту Дзьмітры Баскаў разам з адзінаборцам Дзьмітрыем Шакутам знаходзіўся 12 лістапада на месцы забойства мастака Рамана Бандарэнкі. У выніку пабіцьця і гвалтоўнага выкраданьня мужчына атрымаў сур’ёзныя траўмы і памёр.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзьмітры Баскаў абвінаваціў Міжнародны алімпійскі камітэт у парушэньні Алімпійскай хартыі1 сьнежня Беларускі фонд спартовай салідарнасьці накіраваў у Міжнародную фэдэрацыю хакею патрабаваньне прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасьці Баскава ў сувязі зь дзеяньнямі, якія ганьбяць рэпутацыю папулярнага віду спорту.
Сярод такіх дзеяньняў, згодна з наяўнай інфармацыяй, ня толькі магчымая датычнасьць спартовага чыноўніка да забойства Бандарэнкі, а таксама ягоны ўдзел у агітацыйных акцыях у падтрымку Лукашэнкі з выкарыстаньнем алімпійскай сымболікі, дэманстратыўнае расьпіцьцё алькаголю, ціск на спартоўцаў і супрацоўнікаў галіны, якія выказваюць грамадзянскую пазыцыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта толькі пачатак». Герасіменя пракамэнтавала санкцыі МАК у дачыненьні да ЛукашэнкіНа жаль, наракае генэральны дырэктар гандбольнага клюбу «Віцязь» Аляксандар Апейкін, усе факты ў штаб-кватэры Рэнэ Фазэля ігнаруюць.
«Мы накіравалі ў Міжнародную фэдэрацыю хакею поўную хроніку, якая пацьвярджае датычнасьць Дзьмітрыя Баскава да нападу на Рамана Бандарэнку, — на жаль, ніводнага адказу на свае лісты не атрымалі. Гэта тым больш дзіўна, што Баскаў — адзін з арганізатараў чэмпіянату сьвету 2021 году ў Менску і Рызе. І весьці перамовы з чалавекам, які падазраецца ў цяжкім злачынстве, — як мінімум неэтычна», — адзначыў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Неабходна выбраць новае кіраўніцтва НАК, Лукашэнка мусіць падаць у адстаўку», — алімпійскі чэмпіён Уладзімер ПарфяновічМіністэрства замежных справаў Латвіі патрабуе пазбавіць Беларусь яе часткі сусьветных спаборніцтваў, яно ўнесла Баскава і Шакуту ў сьпіс неўязных, а Латвійская фэдэрацыя хакею заявіла, што датычнасьць Баскава да рэпрэсіяў — пагроза для рэпутацыі спорту ў цэлым.
Анатоль Котаў да нядаўняга часу ўзначальваў камісію этыкі Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі. Аднак днямі выканкам арганізацыі зьліквідаваў камісію. «Часам не да этыкі», — перафразаваў Котаў вядомае выказваньне Аляксандра Лукашэнкі пра дазвол асобным структурам ігнараваць закон.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік фэдэрацыі Даніі: Калі гісторыя з Баскавым акажацца праўдай, то гэта несумяшчальна з правядзеньнем ЧСА ці рэальна наогул дамовіцца з Рэнэ Фазэлем, даўнім лябістам Аляксандра Лукашэнкі?
«Дамаўляцца трэба зь якім-кольвечы чалавекам. Рэнэ Фазэль не выключэньне. Пагатоў сытуацыя мяняецца штодня. Эўразьвяз увёў чарговыя санкцыі, да іх далучылася Швайцарыя. Плюс спорт — гэта камэрцыя. Правёўшы спаборніцтвы ў такіх умовах, ёсьць рызыка ня толькі не зарабіць грошай, а і страціць рэпутацыю, паставіўшы крыж на ўсёй далейшай кар’еры. Таму варта выкарыстоўваць зразумелыя аргумэнты. Бо спаборніцтвы павінны дарыць радасьць заўзятарам, а ў беларускай сытуацыі гэта папросту немагчыма», — лічыць Анатоль Котаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Самую вядомую беларускую баскетбалістку асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у маршах пратэстуСябра Свабоднага аб’яднаньня спартоўцаў баскетбалістка Алена Леўчанка, якая раней адбыла 15 дзён арышту і аштрафаваная на буйную суму за ўдзел у мірных акцыях, таксама напісала ліст Рэнэ Фазэлю. Яна не разьлічвае на адказ, але спадзяецца, што чым больш будзе такіх зваротаў, тым меней шанцаў у функцыянэраў спаслацца на няведаньне сытуацыі:
«Рашэньне азначае адно: ці падтрымлівае хакейны сьвет у вашай асобе гвалт і генацыд. Як можна сьвяткаваць, калі людзі крычаць ад гора? Калі вы нічога ня робіце, каб спыніць беззаконьне, тым самым спрыяеце новаму вітку сілы. У Менску да вас прыставяць людзей у балаклавах, якія будуць ахоўваць ваш спакой. Але хіба гэта нармальная сытуацыя для Швайцарыі, грамадзянінам якой вы ёсьць? Як і тое, што я сядзела ў адной камэры з грамадзянкай гэтай краіны Натальляй Хершэ. Спадзяюся, сусьветны хакей не падтрымае дыктатуру», — працытавала спартоўка вытрымкі з свайго ліста Рэнэ Фазэлю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Швайцарыі адрэгавалі на вырак сваёй грамадзянцы ў Менску за сарваную зь сілавіка балаклавуНягледзячы на шматлікія звароты ў Міжнародную фэдэрацыю хакею, афіцыйнага адказу няма дагэтуль. Беларускі фонд спартовай салідарнасьці лічыць падобную пазыцыю непрымальнай і абвяшчае маштабную кампанію інфармаваньня сусьветнай грамадзкасьці пра злачынствы рэжыму Лукашэнкі.
Калі бліжэйшым часам Рэнэ Фазэль не акрэсьліць пазыцыю наконт чэмпіянату сьвету ў Менску, Беларускі фонд спартовай салідарнасьці пакідае за сабой права наўпрост зьвярнуцца да спонсараў і нацыянальных фэдэрацыяў, каб абгрунтаваць немагчымасьць спаборніцтваў ва ўмовах беспрэцэдэнтных рэпрэсіяў.