Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон здаў станоўчы тэст на каранавірус. Пра гэта паведаміў Елісейскі палац.
Паведамляецца, што ў Макрона праявіліся сымптомы інфэкцыі. Ён пойдзе на самаізаляцыю на тыдзень, аднак працягне працаваць.
Раней каранавірусную інфэкцыю перанесьлі такія лідэры дзяржаў, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан. Яны акрыялі. Ад наступстваў каранавіруснай інфэкцыі памерлі многія вядомыя дзяржаўныя дзеячы, у тым ліку і былы прэзыдэнт Францыі Валеры Жыскар д’Эстэн.
У Францыі дзейнічаюць жорсткія карантынныя захады, уключаючы начны камэнданцкі час. Усяго ў Францыі за час эпідэміі заразіліся каля 2, 5 млн чалавек, каля 60 тысяч памерлі.