У Менску закрыліся рэстаран Bistro de Luxe, бары Pelican і Tapas Bar, а таксама кавярня тайскай кухні Mai Thai, паведамляе Onliner.
Установы абвясьцілі аб сваім закрыцьці ў Instagram, але камэнтароў пакуль не даюць.
Саўладальнікам усіх чатырох установаў да нядаўняга часу быў вядомы рэстаратар Вадзім Пракопʼеў, аднак у ліпені ён прадаў свае актывы і зьехаў з краіны. Пракоп’еў выступіў з сэрыяй відэазваротаў з жорсткай крытыкай улады і асабіста Аляксандра Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вадзім Пракоп’еў: «У мяне ёсьць уласны плян перамогі, абʼяднаньне — першы яго пункт»