З пачатку пандэміі каранавірусу ў Беларусі зарэгістравалі ўжо 165 897 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя Беларусі 15 сьнежня.
Паводле Міністэрства аховы здароўя, за апошні дзень у Беларусі зарэгістраваныя:
- 1 838 пацыентаў з COVID-19,
- памерлыя 9 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй,
- ачунялі і выпісаныя 1 930 пацыентаў.
За ўвесь пэрыяд распаўсюджваньня інфэкцыі на тэрыторыі Беларусі, паводле афіцыйных зьвестак Міністэрства аховы здароўя, памер 1 291 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй, ачунялі і выпісаныя — 143 373 пацыенты, у якіх раней пацьверджаны дыягназ COVID-19.
За мінулыя содні выканана 25 048 тэстаў на COVID-19, ад пачатку эпідэміі ў Беларусі 3 659 72 тэсты.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ