У сваім відэазвароце Віталь Гуркоў заявіў, што падзеі ў Беларусі сёньня ня маюць ніякіх прыкладаў, гэта адбываецца ў краіне, якая і без таго перажыла шмат бедаў.
«На Беларусь напалі людзі, якія прынялі прысягу ахоўваць свой народ, падтрымліваць парадак і абараняць суайчыньнікаў. На Беларусь напалі вы. Вы бегаеце па дварах з дубінамі, б’яце старых і дзяцей, студэнтаў і дактароў. Я ўпэўнены, той, хто лічыць сябе сапраўдным мужчынам і ваяром, ня так уяўляў сваю доблесную службу».
Баксэр заклікаў сілавікоў падпісаць адкрыты зварот за правядзеньне новых прэзыдэнцкіх выбараў у адпаведнасьці з усімі міжнароднымі стандартамі, ад празрыстага фармаваньня выбарчых камісій да допуску на ўчасткі назіральнікаў і справядлівага падліку галасоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У інтэрнэце зьявіўся адкрыты ліст сілавікоў за новыя выбары