Яго затрымалі 13 сьнежня падчас нядзельных акцыяў пратэсту і абвіанвацілі паводле ч. 1 артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаванай акцыі).
Градзюшку затрымалі недалёка ад дома, адвезьлі ў Маскоўскае РУУС Менска, а потым – у ЦІП на Акрэсьціна. Суд праходзіў праз па Skype. На паседжаньне прыйшлі яго жонка з маленькімі дзецьмі і брат. Адвакатам выступіў Сяргей Зікрацкі.
Як паведамляе рэдакцыя выданьня, Мікалай Градзюшка пакараны штрафам на 30 базавых велічынь (810 рублёў).
Учора суд Маскоўскага раёну Менску пакараў іншага журналіста, карэспандэнта тэлеканалу «Белсат» Станіслава Івашкевіча штрафам у 1350 рублёў паводле арт. 23.34 КаАП
Акрамя іх 13 сьнежня затрымалі фатографа Генадзя Верацінскага.
Суд Кастрычніцкага раёну Менску прыпыніў разгляд адміністрацыйнай справы супраць Генадзя Верацінскага ў сувязі з тым, што журналіст 14 сьнежня з Акрэсьціна быў шпіталізаваны ў кардыялягічнае аддзяленьне і ня мог удзельнічаць у працэсе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіста «Белсату» Станіслава Івашкевіча пакаралі штрафам