Гэта вынікае з апублікаванага Эўрапейскай камісіяй дакумэнту.
Уключэньне Telegram у сьпіс тлумачыцца тым, што рэакцыя кіраўніцтва мэсэнджару на скаргі праваўладальнікаў была нязначнай. Акрамя абмену паведамленьнямі, у Telegram ёсьць публічныя каналы, якія, як і сацсетка, дазваляюць абменьвацца пірацкім кантэнтам, тлумачаць эўракамісары.
У сваю чаргу, карыстальнікі сацсеткі «ВКонтакте» маюць доступ да нелегальных фільмаў, у тым ліку праз убудаваны плэер, а таксама да кніг. А функцыя пошуку робіць пошук кантэнту досыць простай задачай, адзначаецца ў дакумэнце.
Telegram і «ВКонтакте» пярэчылі супраць уключэньня іх у сьпіс і заяўлялі, што вядуць барацьбу з распаўсюджваньнем нелегальнага кантэнту.
«Пірацкі сьпіс» быў створаны ў 2018 годзе і зьмяшчае чатыры часткі: онлайн-сэрвісы, якія даюць або палягчаюць доступ да пірацкага кантэнту, куды ўвайшлі Telegram і «ВКонтакте», плятформы для онлайн-гандлю, інтэрнэт-аптэкі і сэрвісы, якія распаўсюджваюць лекі, а таксама офлайнавыя гандлёвыя пляцоўкі.