«Мне нязручна выкарыстоўваць у сьпісе слова „найлепшы“ — у асноўным таму, што я проста адзін чалавек, густ якога суб’ектыўны», — піша Эліза Габэрт у пачатку агляду паэтычных выданьняў. Тым ня менш публікацыя выйшла ў рубрыцы «Найлепшае ў 2020 годзе».
Аглядальніца піша пра восем выданьняў, сярод якіх — анталёгія афраамэрыканскай паэзіі за 250 гадоў пад рэдакцыяй Кэвіна Янга і «Emporium» маладой аўтаркі Адыці Мачада, якая атрымала прэмію Джэймса Лафліна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія паэткі праводзяць «жаночы паэтычны онлайн-марш». ВІДЭАУ ліку васьмі найлепшых выданьняў — і кніга Вальжыны Морт «Music for the dead and resurrected» («Музыка для мёртвых і ўваскрэслых») выдавецтва Farrar, Straus & Giroux.
«Дзіця ў Беларусі нясе на сабе цяжар акардэона і бясконцыя ваенныя гісторыі, кашмары крыві і костак і радыяактыўнай глебы. Вершы Морт апавядаюць пра сакрэтную гісторыю («Цішыня выбівае з нас мову»), у іх ёсьць назойлівая якасьць дзіцячых вершыкаў у мінорнай танальнасьці, цёмная магія засьнежанага лесу («Я таксама мяса, заплеценае ў шэраг думак. / Я малюся дрэвам» — піша пра кнігу Вальжыны Морт Эліза Габэрт у New York Times.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вірус, nicht schiessen!Вальжына Морт нарадзілася ў Менску, жыве ў ЗША, дзе выкладае ў Карнэльскім унівэрсытэце. Яе кнігі выходзілі ў Беларусі, ЗША, Нямеччыне, Швэцыі. Морт — ляўрэатка міжнароднай літаратурнай узнагароды «Крышталь Віленіцы» (Славенія, 2005), літаратурнай узнагароды для ўсходнеэўрапейскіх аўтараў Burda Preis (Нямеччына), літаратурнай узнагароды Бэс Гокін (Bess Hokin Prize) ад амэрыканскага часопіса Poetry.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прызнайце сваю паразу і прыміце волю народу!» Пісьменьнікі выступілі з адкрытым лістом да ўладаў