Дазволы выдаюцца найперш беларусам, пацярпелым ад рэжыму і рэпрэсій, а таксама актыўным прадстаўнікам апазыцыі, піша агенцтва DELFI са спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў Літвы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Літвы зацьвердзіў склад новага ўраду. Краўнік МЗС абяцае падтрымку беларускай апазыцыіГрамадзяне Беларусі, якія ад перасьледу вырашылі пераехаць у Літву, павінны зьвярнуцца ў амбасаду гэтай краіны ў Менску для атрыманьня візы і засьведчыць інфармацыю, якая пацьвярджае наяўнасьць асаблівых гуманітарных прычынаў.
Акрамя таго, калі ўзьнікае рэальная пагроза для бясьпекі і здароўя, беларусы могуць прыехаць у Літву і зьвярнуцца з просьбай аб прыстанішчы. Заяву можна падаць у пункце памежнага кантролю, Службе аховы дзяржаўнай мяжы або Дэпартамэнце міграцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лінкявічус: Літва будзе імкнуцца паскорыць увядзеньне новых санкцыяў супраць БеларусіПасьля разгляду просьбы даецца адна з формаў прыстанішча: статус уцекача або дадатковая абарона, а таксама від на жыхарства ў Літве.
Сярод тых, хто атрымаў магчымасьць жыць у Літве, экс-кандыдатка на выбарах 9 жніўня Сьвятлана Ціханоўская зь дзецьмі, іншыя ўдзельнікі яе перадвыбарчага штабу.