Сваю пазыцыю ён выказаў пасьля гадзіннай размовы з экс-кандыдаткай у прэзыдэнты Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай, паведамляе нямецкае агенцтва dpa.
«Месяцамі людзі мужна і настойліва патрабуюць свабодных і сумленных выбараў, спыненьня гвалту і рэпрэсіяў з боку дзяржавы», – адзначыў Штайнмаер.
«Яны маюць патрэбу і заслугоўваюць нашай увагі, дапамогі і падтрымкі», – падкрэсьліў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская сустрэлася з прэзыдэнтам НямеччыныЯк паведаміла прэс-служба Ціханоўскай, бакі «абмеркавалі важнасьць нацыянальнай ідэнтычнасьці ў барацьбе за свабоду». Ціханоўская «падкрэсьліла, што мова, гісторыя, цікавасьць да культуры і бел-чырвона-белага сьцяга – гэта тое, што ўмацоўвае пратэст».
Ціханоўская заявіла, што Лукашэнка так ці інакш сыдзе, але важна, каб гэта здарылася як мага хутчэй. Яна паказала на важнасьць падтрымкі Нямеччынай пашырэньня санкцый супраць «памагатых рэжыму».
Ціханоўская і Штайнмаер абмеркавалі ўдзел экспэртаў з АБСЭ ў вырашэньні беларускага крызісу. Адзначана, што новы генэральны сакратар арганізацыі немка Хельга Шмід магла б адыграць важную ролю ў арганізацыі перамоваў аб правядзеньні новых выбараў.