У Менску прайшла акцыя салідарнасьці ЛГБТ-людзей.
«Цяпер шмат хто кажа: давайце вырашым спачатку агульную праблему, а потым вашыя праблемы. Аднак дыскрымінацыя нікуды не зьнікае. Учора ў Кіеве з маршу салідарнасьці беларусаў прагналі мужчыну, які быў да гэтага на ЛГБТ-прайдзе. Мы хочам нагадаць, што мы таксама ўдзельнічаем у агульнай справе, у барацьбе за свабоду. Калі яны не гатовыя прыняць нас, то за якую свабоду яны змагаюцца? За выбарчую свабоду? І чым яна адрозьніваецца ад таго, што ёсьць цяпер? Цяпер адна група дыскрымінуе іншую. Мы так ня хочам», — расказалі ўдзельнікі і ўдзельніцы акцыі.