У тэлеграм-канале ГУБАЗіК (галоўнага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй) выклалі відэа з затрыманай 25-гадовай Ганнай А.
Сьцьвярджаюць, што яна адна з адміністратарак тэлеграм-каналу «Контроль автозаков Минск», у якім адсочвалі актуальныя перасоўваньні міліцэйскага транспарту. Якія супраць яе выставілі афіцыйныя абвінавачаньні, не паведамляюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На маршы пэнсіянэраў у Менску затрымалі больш за 100 чалавекГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баец Марк Мядзьведзеў патлумачыў, чаму ўзьняў бел-чырвона-белы сьцяг пасьля бою ў Маскве