Пра гэта гаворыцца ў сёлетняй справаздачы праваабарончай арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў».
Больш за палову з гэтых журналістаў знаходзяцца ў турмах пяці краін: Кітаю, Саудаўскай Арабіі, Эгіпту, Віетнаму і Сырыі.
Больш за 50 журналістаў у 2020 годзе зьніклі бязь вестак або знаходзяцца ў закладніках у Сырыі, Іраку і Емэне.
У параўнаньні зь мінулым годам больш чым на траціну павялічылася колькасьць журналістак, узятых пад варту, — з 31 да 42.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь назвалі самай небясьпечнай для журналістаў краінай ЭўропыУ сёлетняй справаздачы «Рэпартэры бязь межаў» назвалі Беларусь самай небясьпечнай у Эўропе краінай для журналістаў.
За чатыры апошнія месяцы ў Беларусі арыштавалі 368 журналістаў, палову арыштаваных асудзілі, 80 журналістаў зьняволілі ня менш як на тры дні, 7 журналістаў былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці або атрымалі пагрозы такога перасьледу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Журналістамі году» назвалі Кацярыну Андрэеву, Кацярыну Барысевіч і Дарʼю Чульцову, якія цяпер за кратаміДа крымінальнай адказнасьці прыцягнутыя беларускія журналісткі Кацярына Андрэева, Дар’я Чульцова і Кацярына Барысевіч.
Даклады «Рэпартэраў бязь межаў» пра гвалт над журналістамі выходзяць штогод, пачынаючы з 1995 году.