Доступу няма да пошуку Google, Google Docs, GMail, Play Store, Youtube ды іншых сэрвісаў карпарацыі.
Паводле сэрвісу downdetector.com, днём 14 сьнежня праблемы з доступам да гэтых сэрвісаў назіраюцца ня толькі ў Беларусі, але і ў многіх краінах Эўропы, і ў ЗША.
Некаторыя сэрвісы, для якіх не патрэбная рэгістрацыя, працуюць праз рэжым «Інкогніта» або яго аналягі.
Пакуль аб прычынах глябальнага збою нічога не паведамляюць, але праца сэрвісаў ужо пачала аднаўляцца.