Пазовы аб аднаўленьні на працы, спагнаньні сярэдняга заробку за час вымушанага прагулу і кампэнсацыі маральнай шкоды прафсаюз падаў у інтарэсах трох сваіх сяброў, якія прынялі ўдзел у страйку на «Беларуськаліі» ў жніўні-верасьні 2020 году, паведамляе прэс-служба Генэральнай пракуратуры Беларусі.
Паводле Генэральнай пракуратуры, наймальнік звольніў электрасьлесара П., электрамэханіка Ч. і электрагазазварніка Ш. другога рудаўпраўленьня ААТ «Беларуськалій» за прагулы ў жніўні-верасьні 2020 году без уважлівых прычын (на падставе абзаца 2 п. 7 арт. 42 Працоўнага кодэксу). Яны ня выйшлі на працу, бо ўдзельнічалі ў страйку, іншых зьвестак і дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць уважлівасць прычын адсутнасьці на працы, пазоўнікі суду не падалі.
Як вызначыў суд, забастоўку праводзілі «зь відавочнымі парушэньнямі працоўнага заканадаўства», а патрабаваньні работнікаў насілі выключна палітычны характар і не былі зьвязаныя з вырашэньнем калектыўнай працоўнай спрэчкі.
Паводле суду, наймальнік ужыў дысцыплінарнае спагнаньне ў выглядзе звальненьня абгрунтавана. Суд не задаволіў пазовы.
Да страйку на «Беларуськаліі» далучыліся агулам ужо каля сотні працаўнікоў, палову зь іх звольнілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да страйку на «Беларуськаліі» далучыліся яшчэ 3 супрацоўнікі, агулам ужо пад сотню ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларуськалій» звольніў 49 пратэстоўцаў