Суд Маскоўскага раёну Менску пакараў яго штрафам у 1350 рублёў паводле складзенага пратаколу паводле арт. 23.34 КаАП.
Станіслаў Івашкевіч да суду знаходзіўся ў ізалятары на Акрэсьціна. У нядзелю ў РУУС Маскоўскага раёну Менску, куды яго прывезьлі пасьля затрыманьня, перадачу для рэпартэра не прынялі. Інфармацыі пра стан здароўя і пра ізалятар, куды павязуць Івашкевіча, міліцыянты журналістам не давалі.
Стась Івашкевіч займаецца расьсьледаваньнямі на тэлеканале «Белсат». Яго матэрыялы атрымлівалі прызавыя месцы ў прафэсійным конкурсе «Вольнае слова».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Антырэкорд 2020 году: 274 арыштаваныя журналісты ў сьвецеІвашкевіч не адзіны журналіст, якога затрымалі ў нядзелю. Акрамя яго, у ізалятар зьмясьцілі фатографа Генадзя Верацінскага і рэдактара выпуску Onliner Мікалая Градзюшку.
Суд Кастрычніцкага раёну Менску прыпыніў разгляд адміністрацыйнай справы супраць Генадзя Верацінскага ў сувязі з тым, што журналіст 14 сьнежня з Акрэсьціна быў шпіталізаваны ў кардыялягічнае аддзяленьне лякарні і ня мог удзельнічаць у працэсе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Журналістамі году» назвалі Кацярыну Андрэеву, Кацярыну Барысевіч і Дарʼю Чульцову, якія цяпер за кратамі