Фільм апавядае пра тое, як кампанія падлеткаў спрабуе перажыць сьмерць сяброўкі ад перадозу экстазі. Пераадольваючы траўму страты, суды і рэальныя тэрміны зьняволеньня, маладыя людзі знаходзяць новы сэнс жыцьця ў музыцы і дружбе.
VII Міжнародны фэстываль дакумэнтальнага кіно аб правах чалавека Watch Docs Belarus праходзіў у Менску з 8 па 13 сьнежня. За дзень да пачатку арганізатарам давялося тэрмінова мяняць пляцоўку. Нягледзячы на ўсе перашкоды, фэстываль усё ж адкрыўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кінафэстываль Watch Docs Belarus 2020 страціў адну з пляцовак за дзень да пачатку паказаўУсяго ў праграме было 13 фільмаў. Большасьць зь іх пра Беларусь і беларускія падзеі, але былі таксама стужкі з Украіны, Марока, Вэнэсуэлы ды іншых краін.
Конкурсныя фільмы расказвалі пра сытуацыю пасьля выбараў у Беларусі, несвабоду мастацтва, працу мэдычнай брыгады са Сьветлагорску і пра іншыя праблемы сёньняшняга жыцьця. Пасьля праглядаў праходзілі тэматычныя сустрэчы пра стужкі і майстэрства сцэнару кінадакумэнталістыкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чалавек з камэрай для дзяржавы небясьпечны». Рэжысэр Максім Швед пра тое, як здымаць дакумэнтальнае кіно ў Беларусі