«Рост спажывецкіх цэн у гадавым вымярэньні на 0,4% шмат у чым абумоўлены падаражэньнем за апошнія 12 месяцаў асобных нехарчовых тавараў і харчовых тавараў крытычнага імпарту (перш за ўсё за кошт паслабленьня беларускага рубля і неспрыяльнай замежнай каньюнктуры)», — патлумачылі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі (МАРГ).
Што падаражэла найбольш
Паводле МАРГ, у гадавым вымярэньні па-ранейшаму найбольш вырасьлі цэны на тавары, імпартаваныя з-за мяжы (на фоне курсавых ваганьняў):
- Алей — падаражэў на 24,2%,
- электратавары — на 13,4%,
- тэлевізары — на 7,1%,
- сынтэтычныя мыйныя сродкі — на 9,4%.
Рост цэн за год на садавіну і агародніну паскорыўся да 10,5% (9,2% месяц таму).
У параўнаньні з папярэднім месяцам у лістападзе найбольш падаражэлі:
- бульба — на 3,1%,
- памідоры — на 30,2%,
- агуркі — на 20,1%,
- перац — на 8,5%
На іншую гародніну цэны зьнізіліся (на 1,1–3,8%). Садавіна патаньнела на 2,9–5,6%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За 10 месяцаў 2020 году цэны ў Беларусі вырасьлі на 5,4%. Улады разьлічвалі на 5% за годУ групе харчовых тавараў падаражэлі:
- мяса і мясапрадукты — на 0,5%,
- малако і малочныя прадукты — на 0,8%,
- алеі і тлушчы — на 2,8%,
- яйкі курыныя — на 5,2%,
- цукар — на 7,2%.
Адначасова запаволіўся рост цэнаў на крупы (з 11,8% у кастрычніку да 9,9% у лістападзе), а таксама на рыбу і рыбапрадукты (з 6,8% у кастрычніку да 6,6% у лістападзе).
Сярод нехарчовых тавараў — на 2,5% патаньнеў абутак, нязначна зьнізіліся цэны на парфумэрна-касмэтычныя тавары, у цэлым адзначаецца памяркоўная дынаміка цэн.
Таксама ў лістападзе (у параўнаньні з кастрычнікам) плянава павялічаныя тарыфы на ацяпленьне (на 7,1%) і паслугі сувязі (на 2,5%). Адзначаецца рост цэнаў на цыгарэты (на 0,6%) і гарэлку (на 0,2%). На фоне курсавых ваганьняў на 1,7% падаражэлі лекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Будзе стагнацыя. Пляну разьвіцьця эканомікі Беларусь ня мае», — расейскі экспэрт ГурыеўУ сфэры рэгуляванага цэнаўтварэньня за месяц прырост цэн і тарыфаў у гадавым вымярэньні склаў 6,5%, удакладняюць у МАРГ.
Гадавы прырост цэн на асобныя тавары і паслугі:
- паслугі ЖКХ падаражэлі на 8,4%,
- пладоваагароднінная прадукцыя — на 10,5%,
- пасажырскі транспарт — на 15,5%,
- лекі — на 8%,
- адзеньне — на 4,2%.
Паводле плянаў ураду і Нацбанку, інфляцыя ў 2020 годзе не павінна перавысіць 5%.