Беларускія байцы выйшлі на міжнародныя спаборніцтвы зь бел-чырвона-белымі сьцягамі

Паядынак паводле зьмешаных правілаў. Менск, красавік 2020 году. Ілюстрацыйнае фота

Чэмпіёнка Беларусі ў кікбоксінгу Вікторыя Двараніновіч праводзіла свой паядынак у Кітаі. На імпрэзу перад боем яна выйшла зь бел-чырвона-белым сьцягам, паведамляе Tut.by.

Баец паводле зьмешаных правілаў з Гомля Марк Мядзведзеў, у сваю чаргу, з нацыянальным сьцягам сьвяткаваў перамогу на турніры ў Маскве.