Без анонсаў і папярэджаньняў. Людзі нечакана выйшлі на акцыі ў суботу. ВІДЭА

Шэсьце ў Калодзішчах-2 пад Менскам

З розных раёнаў Менску і прыгарадаў, а таксама з Горадні паведамляюць пра лякальныя маршы і акцыі. Адметна, што на папулярных пляцоўках у Telegram не было ні заклікаў, ні анонсаў. Выглядае, пасьля таго, як пратэсты перамясьціліся з цэнтру ў двары, людзі ўзяліся самі вырашаць, калі і як ім праводзіць акцыі.

Лякальныя шэсьці заўважылі ў Кунцаўшчыне.

На Магілёўскай вуліцы

У «палігонных» Калодзішчах-2.

У Прылуках

У мікрараёне «Ўсход»

На менскай Камароўцы зрабілі пераклічку з воклічам «Жыве Беларусь!»

А на рынку ў Горадні сьпявалі «Муры».

Людзі таксама выйшлі на маршы ў менскай Курасоўшчыне, Лошыцы, Зялёным Лузе, у горадзенскай Альшанцы, у Слабадзе Смалявіцкага раёну.

«Ланцугі салідарнасьці» бачылі каля дарог у сталічных мікрараёнах Сухарава і Чыжоўка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускае слова 2020 году — „Жыве!“