Ледзяны дождж прывёў да траўматолягаў больш за 2 тысячы чалавек

Ілюстрацыйнае фота

10 сьнежня паўднёвы цыклён з дажджом і мокрым сьнегам прыйшоў у Беларусь, дзе стаяла мінусавая тэмпэратура. Спачатку заліло Берасьце і Пінск, а празь дзень абліваха ператварыла ў коўзанку Віцебск, Гомель і Магілёў.

За два дні да мэдыкаў з галалёднымі траўмамі зьвярнуліся больш за дзьве тысячы чалавек, каля 10% траўмаваных паклалі ў шпіталі.

Найбольш пацярпелых ад галалёдных траўмаў сярод жыхароў Гомельскай вобласьці.

  • Гомельская вобласьць — 875,
  • Магілёўская вобласьць — 337,
  • Віцебская вобласьць — 324,
  • Берасьцейская вобласьць — 216,
  • Менская вобласьць — 170,
  • Менск — 76,
  • Горадзенская вобласьць — 25.

Сыноптыкі папярэдзілі, што коўзка на дарогах будзе і ў выходныя.

ДАІ паведаміла пра 80 ДТЗ у Віцебску, 90 у Магілёве і заклікала карыстацца грамадзкім транспартам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Самалёт зь Менску даляцеў амаль да Кіева, але мусіў вярнуцца