COVID-19. У Баранавічах абмежавалі час працы кавярняў і казіно, забаранілі кірмашы

Ілюстрацыйнае фота

У Баранавічах і Баранавіцкім раёне да 23-й гадзіны абмежавалі час працы абʼектаў грамадзкага харчаваньня і гульнявых устаноў.

Выключэньне зрабілі толькі для прыдарожнага сэрвісу.

Таксама забаранілі праводзіць выставы, прэзэнтацыі, дэгустацыі і кірмашы ў памяшканьнях.

Рашэньні мясцовых уладаў 12 сьнежня апублікаваў Нацыянальны прававы партал.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 1967 інфікаваныя, 8 памерлі. У Беларусі новы рэкорд зарэгістраваных за дзень выпадкаў COVID-19
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: COVID-19. На прысягу ў войска дазволілі прыехаць сваякам і блізкім