Пасольства Ўкраіны ў Беларусі прыпыняе консульскі прыём у сувязі з COVID-19

Як паведамляецца на афіцыйнай старонцы пасольства ў Фэйсбуку, з 14 па 18 сьнежня консульскі аддзел пасольства часткова прыпыняе консульскі прыём.

«У названы пэрыяд часу прыём будзе ажыцьцяўляцца выключна па пытаньнях надзвычайнага характару (сьмерць, арышт, вяртаньне ва Ўкраіну)», — гаворыцца ў паведамленьні.

Прычына — тое, што ў Беларусь назіраецца імклівы рост колькасьці грамадзян, інфікаваных COVID-19 (штодня больш за 1900 чалавек).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 1967 інфікаваныя, 8 памерлі. У Беларусі новы рэкорд зарэгістраваных за дзень выпадкаў COVID-19