Пра гэта паведамілі супрацоўнікі Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсціна.
Сустракаць паплечніцу прыйшлі вядомыя спартоўцы, некаторыя да таго таксама адбывалі адміністрацыйны арышт: Андрэй Краўчанка, Іван Ганін, Васіль Хамутоўскі, Канстанцін Якаўлеў, Сьцяпан Папоў, Вольга Барабаншчыкава ды іншыя.
Яны разьлічвалі, што Вольга мае выйсьці менавіта 11 сьнежня, бо меркавалася, што тэрмін за трэці суд будзе адлічвацца з моманту яе затрыманьня. Аднак у разьлічаны час яна з турэмнай брамы так і ня выйшла.
«Мы чакалі, што а 17:30 Вольга выйдзе да нас... Марна. Буду тэлефанаваць адвакату, каб даведацца, у чым прычына, і чаму яна далей адбывае тэрмін», — сказаў яе муж Іван.
Вольгу Хіжынкову затрымалі 8 лістапада падчас акцыі пратэсту, пазьней яна была пакараная 12 днямі арышту. Неўзабаве яе судзілі паводле таго ж артыкулу 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў) і дадалі яшчэ 15 дзён.
Сьледам прайшоў трэці суд, які пакараў маладую жанчыну яшчэ 15 днямі арышту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сярод затрыманых на «Маршы народаўладьдзя» спартоўцы Краўчанка, Ганін, мадэль Хіжынкова і актор «Маляваныч»Вольга Хіжынкова, як вынікае, правядзе пад арыштам яшчэ 9 дзён: тэрмін з трэцяга суду прыплюсуюць да першых двух.